Павел Юр’евіч Маркаў
Поўнае імя | Павел Юр’евіч Маркаў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 снежня 1991[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Лакаматыў | |||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Павел Маркаў (нар. 4 снежня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з 2009 года пачаў выступаць за дубль клуба, у тым жа годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Сезон 2012 правёў у Першай лізе ў арэндзе ў «Полацку». Пасля вяртання ў 2013 годзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2014 стаў трывалым іграком асноўнага складу. Пасля вылету магілёўкай каманды ў Першую лігу застаўся ў клубе і праз два гады дапамог яму вярнуцца ў эліту, аднак сам пакінуў каманду. У сезоне 2017 выступаў у Першай лізе за гомельскі «Лакаматыў», які пакінуў у снежні таго ж года[2].
У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Дняпры», «Крумкачах» і «Лідзе», у выніку ў сакавіку стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Лакаматыў», дзе на працягу трох гадоў быў іграком стартавага складу.
У ліпені 2021 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 гуляў з ёй у Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[5][6].
У лютым 2024 года пакінуў «Дняпро»[7] і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам». У красавіку 2024 года афіцыйна папоўніў склад гомельскай каманды[8].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Д1 | Дняпро | 1 | 0 | |
2011 | дубль | Дняпро | 32 | 1 | |
2012 | Д2 | Полацк | 21 | 0 | |
2013 | дубль | Дняпро | 31 | 3 | |
2014 | Д1 | Дняпро | 29 | 1 | |
2015 | Д2 | Дняпро | 27 | 1 | |
2016 | Д2 | Дняпро | 19 | 4 | |
2017 | Д2 | Лакаматыў | 27 | 1 | |
2018 (1) | Д2 | Граніт | 12 | 1 | |
2018 (2) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 1 | |
2019 | Д2 | Лакаматыў | 28 | 5 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 26 | 5 | |
2021 (1) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 1 | |
2021 (2) | Д2 | Дняпро | 19 | 0 | |
2022 | Д1 | Дняпро | 26 | 1 | |
2023 | Д2 | Дняпро | 23 | 2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Markov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Марков покинул гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (24 снежня 2017). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
- ↑ Павел Марков - футболист "Днепра" (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (23 ліпеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Павел Марков продолжит играть за "Днепр" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ "Днепр" покинул защитник-ветеран (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ "Локо" Маркова и Краснова, "Макслайн" Житнева, "Барановичи" Савицкого (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.